22 снежня вучні 8 — 11 класаў сустрэліся на адзіным дні інфармавання «ШАГ» – «Школа Актыўнага Грамадзяніна». Тэма «Я родным краем ганаруся і ведаю – я не адзін». Спачатку вучні пазнаёміліся з дасягненнямі суверэннай Беларусі ў розных сферах грамадскага жыцця, яшчэ раз успомніўшы, што з мэтай стымулявання сацыяльна-эканамічнага развіцця рэгіёнаў, фарміравання актыўнай грамадзянскай пазіцыі ў насельніцтва, захавання гісторыка-культурнай і духоўнай спадчыны 2018-2020 гады праходзілі пад знакам Года малой радзімы.
Вядучымі былі прапанаваны пытанні для абмеркавання:
- Што такое Радзіма? Што азначае гэтае паняцце для кожнага чалавека? Чаму для чалавека важна адчуваць сваю датычнасць з радзімай?
- Стварэнне якіх прамысловых і сацыяльных аб'ектаў, на вашу думку, пацвярджае, што «Беларусь - краіна для народа»?
- Як вы лічыце, чаму здабыццё суверэнітэту і незалежнасці з'яўляецца найважнейшым дасягненнем для нашай краіны?
- Якія мерапрыемствы, якія адбыліся ў суверэннай Беларусі за апошнія гады, вы маглі б назваць найбольш значнымі для вас?
- Якіх поспехаў дасягнуў ваш населены пункт, рэгіён за 2018 - 2020 гады, якія праходзяць пад знакам Года малой радзімы?
- Як вы думаеце, якая роля малой радзімы ў лёсе кожнага чалавека?
- Што вы можаце распавесці аб земляках, якія ўнеслі вялікі ўклад у росквіт вашай малой радзімы?
Затым вучні разважалі над асабістым укладам у развіццё малой радзіма падчас блока «Марафон добрых спраў — наш ўклад у развіццё малой Радзімы».