Сусветны дзень барацьбы са СНІДам

02.12.2020

        Першага снежня, калі ва ўсім свеце адзначаецца Сусветны дзень барацьбы са СНІДам, вучні Арлоўскай СШ сталі актыўнымі ўдзельнікамі мерапрыемстваў, накіраваных на прапаганду здаровага і бяспечнага ладу жыцця.

         Загадзя былі падрыхтаваны і распаўсюджаны інфармацыйныя матэрыялы: памяткі, буклеты на гэтую тэму. Перад пачаткам заняткаў вучні

9-10 класаў правялі акцыю «Чырвоная стужачка – знак барацьбы са СНІДам». Яны раздавалі чырвоныя стужкі ўсім жадаючым як вучням,  так і настаўнікам.

         Конкурс  міні-сачыненняў на тэму «Я выбіраю здаровы лад жыцця» паказаў жыццёвыя прыярытэты навучэнцаў 8-11 класаў, бо многа было прыведзена аргументаў на карысць заняткаў спортам і вядзення здаровага ладу жыцця.

Класны кіраўнік 7 класа Анастасія Мікалаеўна Дзенісовіч падрыхтавала пазнавальную гадзіну пад назвай “Пагутарым аб галоўным”. Яна не толькі расказала пра небяспечны вірус, пра шляхі перадачы, але і засяродзіла ўвагу дзяцей на тым, як можна пазбегнуць гэтую страшную хваробу.

         Напрыканцы  Анастасія Мікалаеўна прапанавала віктарыну па тэме, якая дапамагла выявіць, наколькі школьнікі сур’ёзна аднесліся да гэтай праблемы. Потым вучні 8-11 класаў завіталі ў школьную бібліятэку, дзе была падрыхтавана кніжная паліца “Спынім СНІД разам!”.

           Настаўнікі  фізічнай культуры правялі спаборніцтвы па валейболе, пад дэвізам «Спорт супраць СНІДу», прапагандуючы здаровы лад жыцця, заняткі спортам.

          Малодшыя школьнікі з вялікай ахвотай удзельнічалі ў спартландыі, дзе паказалі не толькі свае фізічныя здольнасці, але і сілу волі, спрыт, знаходлівасць і мэтанакіраванасць.