Выратавальнікі вачамі дзяцей

26.02.2021

Падведзены вынікі школьнага  этапу XXIII Рэспубліканскага агляду-конкурсу дзіцячай творчасці “Выратавальнікі вачамі дзяцей”.  Свае творчыя здольнасці вучні  маглі праявіць і рэалізаваць у розных напрамках, бо конкурс "Выратавальнікі вачыма дзяцей" вельмі шматгранны, у ім 9 намінацый: казка, апавяданне, верш, малюнак, плакат, дэкаратыўны выраб, скульптура малых форм, мадэль пажарнай аварыйна-выратавальнай тэхнікі і стыкер-пак МНС. Работы пераможцаў школьнага этапу будуць адпраўлены для ўдзелу ў раённым этапе XXIII Рэспубліканскага агляду-конкурсу дзіцячай творчасці "Выратавальнікі вачамі дзяцей. Жадаем поспехаў і перамог удзельнікам!