АДЗІНЫ ДЗЕНЬ БЯСПЕКІ

26.02.2021

  26 лютага для вучняў, педагогаў Арлоўскай СШ быў арганізаваны "Адзіны дзень бяспекі". Праведзеныя ў гэты дзень мерапрыемствы былі накіраваныя на фарміраванне культуры бяспекі жыццядзейнасці, прапаганду бяспечных умоў пражывання вучняў і педагагічных работнікаў. Мэта правядзення Адзінага дня бяспекі - максімальнае зніжэнне гібелі людзей ад знешніх прычын. Цікавыя і займальныя «Урокі бяспекі» правялі для школьнікаў камандзір Лядзецкага участка МЧС С.М.Панасюк і настаўнік школы В.В.Аўсянік.