Святочная праграма “Самым мілым, пяшчотным, любімым”

08.03.2021

Святочная праграма “Самым мілым, пяшчотным, любімым”

5 сакавіка вучні школы падрыхтавалі святочную праграму “Самым мілым, пяшчотным, любімым”, каб павіншаваць настаўнікаў, мам і бабуль з надыходзячым святам жанчын, святам вясны. На свяце гучалі вершы, песні, словы ўдзячнасці, вучні дэманстравалі свае тэатральныя і танцавальныя здольнасці.