Мы ў "ЧАБАРКУ"

19.04.2021

        Бягучы год выдаўся няпростым не толькі для жыхароў Беларусі, але і цэлага свету. Не зважаючы на тое, што планы многіх парушыла пандэмія, санаторыі і ДРАЦы працягваюць сваю працу. Ужо другі раз за гэты год вучні нашай школы ахвотна выязджаюць на аздараўленне і санаторна-курортнае лячэнне ў санаторый “Чабарок”. Кожны дзень у санаторыі праходзіў ярка, насычана і цікава. Раніца пачыналася з разнастайных працэдур, затым дзеці спяшаліся на ўрокі. Увечары іх чакаюць кінапаказы, дыскатэкі і розныя спартыўныя і забаўляльныя праграмы.

       Час праляцеў вельмі хутка, дзеці прывезлі дадому масу уражанняў, фотаздымкаў, грамат, новых знаёмстваў, а галоўнае атрыманы зарад бадзёрасці.