Вучні 9-11 класаў у Столінскім ліцэі

24.04.2021

     24 красавіка  вучні 9-11 класаў наведалі Столінскі дзяржаўны ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці. Пазнаёміліся з прафесіямі, якія можна атрымаць у дадзенай установе. Дырэктар ліцэя пазнаёміў з умовамі паступлення, пражывання ў ліцэі. Майстры вытворчасці правялі па асобных аўдыторыях і распавялі пра спецыфіку працы па асобных спецыяльнасцях.