Дзень абароны дзяцей

01.06.2021

Да Дня абароны дзяцей

       Вучні 1-4 класаў прынялі ўдзел у конкурсе малюнкаў на асфальце “Імгненні шчаслівага дзяцінства” да Дня абароны дзяцей. Патрэбна было бачыць, з якім энтузіязмам яны ўзялі ў рукі крэйду і пачалі тварыць сапраўдныя шэдэўры мастацтва. Малюнкі атрымаліся розныя як па змесце, так і па якасці напісання. Дзеці малявалі сонейка, блакітнае неба, дзівосныя расліны і кветкі, а таксама любыя сэрцу родныя краявіды.