Метадычны тыдзень. Люты 2020 г.

Метадычны тыдзень

“Эфектыўны педагагічны вопыт: ад тэорыі да практыкі”


 

17 лютага 2020 г.

Дэвіз дня: Настаўнік – чалавек, які ўвесь час у пошуку і вядзе за    сабой вучняў.

 

Адкрыццё метадычнага тыдня “Дрэва чаканняў”.

 

Выстава работ вучняў 3-11 класаў (разнастайныя тэхнікі) “Майстэрства таму даецца, хто ўвесь час справе аддаецца”.


 

18 лютага 2020 г.

Дэвіз дня: Метадычная работа – сродак павышэння кампетэнцыі настаўніка.

 

Метадычная выстава “Урок, якім хачу падзяліцца” (прэзентацыя і рэклама).

 

Урок-гульня па  рускай літаратуры  ў 6 класе.

(Настаўнік: Грыневіч І.І.)

Інтэрактыўная прэзентацыя.

Тэма “В мире литературы”.


 

19 лютага 2020 г.

Дэвіз дня: Ты павінен прысвяціць гэтай прафесіі ўсё жыццё, хадзіць на працу, як на свята, жыць жыццём іншых людзей.

 

Урок матэматыкі ў 5 класе. (Настаўнік: Касцюкевіч А.Р.)

Тэма “Дзяленне дробавых лікаў”.

 

Аукцыён ідэй “Формы і метады арганізацыі самастойнай работы вучняў”.

(Зельманчук С.С., НД па ВР)


 

20 лютага 2020 г.

Дэвіз дня: Сучасны кабінет – творчая лабараторыя настаўніка.

 

Інтэлектуальная гульня па біялогіі ў 9 класе “Што? Дзе? Калі?” .

(Настаўнік: Галавач А.Ю.)

 

Справаздача аб рабоце ў кабінетах.

Прэзентацыя кабінета пачатковых класаў, беларускай мовы і літаратуры.

(Якімовіч В.В., настаўнік пачатковых класаў,

Вярэніч М.А., настаўнік беларускай мовы і літаратуры)

 

Класная гадзіна. (Класны кіраўнік: Дзенісовіч А.М.).

“Дзень абаронцаў Айчыны”.


 

21 лютага 2020 г.

Дэвіз дня: Навучаючы іншых, мы вучымся самі.

 

Урок матэматыкі ў 6 класе. (Настаўнік: Фенюк А.В.)

Тэма “Задачы на ўсе дзеянні рацыянальных лікаў”.

 

Урок беларускай мовы ў 5 класе. (Настаўнік: Вярэніч М.А.)

Тэма “Зычныя гукі”.

 

Інтэлектуальная гульня па матэматыцы ў 9 класе “Што? Дзе? Калі?”.

(Настаўнік: Сенькавец У.М.).

 

 

Спартландыя “А ну-ка, парни!”. (Каманды Арлоўскай і Лядзецкай сярэдніх школ).

(Настаўнікі: Скулавец І.У., Аўсянік В.В.)


 

Падвядзенне вынікаў метадычнага тыдня.

Круглы стол для педагогаў.

Інтэлектуальна-педагагічная гульня з выкарыстаннем “Шасці капялюшаў”

(рэфлексія па метаду Эдварда дэ Бано).


 

22 лютага 2020 г.

Дэвіз дня: Моцным, вопытным становіцца педагог,

які ўмее аналізаваць сваю працу…

 

Спартыўнае свята “Непадзельныя сябры: дарослыя і дзеці”.

(Настаўнік: Стральчук Л.Ф.).

 

Па выніках завяршэння тыдня 22.02.2020 у Беражноўскай СШ быў праведзены метадычны марафон, на якім настаўнік абслуговай працы Жэлянгоўская Л.В. правяла майстар-клас “Салодкі букет”.



 

        З 17.02.2020 па 22.02.2020 ва ўстанове адукацыі традыцыйна быў праведзены адзіны метадычны тыдзень “Эфектыўны педагагічны вопыт: ад тэорыі да практыкі”, мэтай якога было павышэнне якасці адукацыйнага працэсу, узроўню прафесійнага майстэрства педагогаў, уключэнне іх у творчы педагагічны пошук, актуалізацыя метадычнай работы.

         Метадычны тыдзень з’яўляецца сапраўды эфектыўнай формай метадычнай работы, таму што, па-першае, у ім прымае ўдзел кожны педагог, па-другое, здзяйсняецца дыферэнцыраваны падыход у залежнасці ад магчымасцяў педагога, які станоўча ўздзейнічае на якасць метадычнай работы.

         Кожны дзень метадычнага тыдня праходзіў пад сваім дэвізам. На працягу тыдня педагогі мелі магчымасць пазнаёміцца з метадычнымі навінкамі. Была арганізавана выстава “Урок, якім хачу падзяліцца…”, дзе педагогі прадставілі свае лепшыя распрацоўкі вучэбных заняткаў. На цокальным паверсе настаўнікам абслуговай працы Жэлянгоўскай Л.В. цікава і арыгінальна была арганізавана выстава работ вучняў 3-11 класаў (разнастайныя тэхнікі) “Майстэрства таму даецца, хто ўвесь час справе аддаецца”.

         На класных гадзінах вучням было прапанавана сачыненне-разважанне на тэму “Настаўнік, зносінамі з якім я даражу”. Самыя арыгінальныя, цікавыя сачыненні абмяркоўваліся ў час работы круглага стала. У адпаведнасці з планам правядзення метадычнага тыдня быў састаўлены графік адкрытых вучэбных заняткаў, пазакласных мерапрыемстваў, майстар-класа, якія наведалі 78% педагогаў.

         Самай значнай падзеяй тыдня стаў аукцыён ідэй “Формы і метады арганізацыі самастойнай работы вучняў”. Педагогі-прадаўцы публічна “прадавалі” тавар з выкарыстаннем торгу ў прысутнасці многіх жадаючых-педагогаў-пакупнікоў. Кошт тавару вызначаўся ў працэсе таго, як пакупнікі таргаваліся паміж сабой за права “купіць” тавар. На аукцыён былі выстаўлены незвычайныя лоты – гэта педагагічныя ідэі нашых педагогаў, якія на той час сталі аукцыяністамі. Кожнаму лоту быў прысвоены нумар. Мэта дадзенага мерапрыемства: абмен вопытам эфектыўнай педагагічнай практыкі.

         Закончыўся метадычны тыдзень падвядзеннем вынікаў за круглым сталом, дзе педагогі выказвалі свой пункт гледжання па такім пытанням, як творчасць настаўніка, партрэт творчага педагога, сучасны ўрок, якія ўмовы патрэбны для таго, каб настаўнік развіваўся творча. У непрымусовых, захапляльных абставінах намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце Зельманчук С.С. з педагогамі правяла інтэлектуальна-педагагічную гульню з выкарыстаннем “Шасці капялюшаў” (рэфлексія па метаду Эдварда дэ Бано). Удзельнікі гульні падзяліліся вывадамі аб неабходнасці правядзення метадычнага тыдня, пачуццямі і эмоцыямі, якія ўзніклі ў працэсе зносін, выказалі крытычны погляд на недахопы, прапанавалі новыя ідэі для іх ліквідацыі ў дальнейшым.