АДКАЗ на змененыя ТРЭЦІЯ пытанні

ЗАДАННЕ ДА 7-ГА БІЛЕТА

Раскрыццё зместу гістарычных паняццяў (тэрмінаў). Раскрыць змест гістарычнага тэрміна "Хрушчоўская адліга".

АДКАЗ

Хрушчоўскія адліга – неафіцыйная назва перыяду ў гісторыі СССР пасля смерці І. В. Сталіна (сярэдзіна 1950-х - сярэдзіна 1960-х гадоў). Характарызаваўся ва ўнутрыпалітычным жыцці СССР асуджэннем культу асобы Сталіна, рэпрэсій 1930-х гадоў, лібералізацыяй рэжыму, вызваленнем палітычных зняволеных, ліквідацыяй ГУЛАГа, паслабленнем таталітарнай улады, з'яўленнем некаторай свабоды слова, адноснай дэмакратызацыяй палітычнага і грамадскага жыцця, адкрытасцю заходняму свету, большай свабодай творчай дзейнасці . Назва звязана з знаходжаннем на пасадзе Першага сакратара ЦК КПСС Мікіты Хрушчова (1953-1964).

Буйной падзеяй на шляху да змены ўнутрыпалітычнага курсу з’явіўся ХХ з’езд КПСС, які адбыўся ў 1956 г.У канцы работы з’езда на закрытым пасяджэнні дэлегаты заслухалі даклад “Аб кульце асобы і яго выніках”,з якім выступіў М. С. Хрушчоў. І хоць даклад не быў апублікаваны, яго агульная скіраванасць стала вядома грамадству.

Змены, якія адбыліся ў грамадска-палітычным жыцці, былі накіраваны на пераадоленне наступстваў культу асобы Сталіна. Аднак праводзіліся яны непаслядоўна. У першую чаргу асуджаліся здзейсненыя сталінскім палітычным рэжымам злачынствы супраць партыі, а не народа.  Пачалася частковая рэабілітацыя аднаўленне добрага імя  і правоў нявінна асуджаных у папярэднія гады.

 

ЗАДАННЕ ДА 8-ГА БІЛЕТА

Тлумачэнне прычынна-выніковых сувязей паміж гістарычнымі фактамі (працэсамі). Растлумачыць прычынна-выніковую сувязь паміж правядзеннем фарсіраванай індустрыялізацыі і пераходам да суцэльнай калектывізацыі сельскай гаспадаркі ў БССР.

У снежні 1925 г. на ХІУ з’ездзе Усесаюзнай Камуністычнай партыі (бальшавікоў) было прынята рашэнне аб правядзенні палітыкі сацыялістычнай індустрыялізацыі. Індустрыялізацыя ў БССР праходзіла як састаўная частка працэсу стварэння буйной машыннай вытворчасці.

Індустрыялізацыя праводзілася фарсіраванымі (паскоранымі) тэмпамі пад лозунгам “Пяцігодку – за чатыры гады”.

Ажыццяўленне фарсіраванай індустрыялізацыі патрабавала значных сродкаў, якія вырашана было атрымаць за кошт вёскі. Дзяржавай былі зніжаны закупачныя цэны на сельскагаспадарчую прадукцыю, што выклікала нежаданне сялян прадаваць хлеб на нізкай цане. У выніку ўзнік так званы “хлебны крызіс” 1928-1929 гг. У “хлебным крызісе” абвінавацілі заможных сялян – кулакоў. У адносінах да іх праводзілася раскулачванне., забіралі практычна ўсю маёмасць, а многіх высялялі ў Сібір.

У снежні 1927 г на ХУ з’ездзе УКП (бальшавікоў) было прынята рашэнне аб правядзенні палітыкі калектывізацыі сельскай гаспадаркі. Улада бачыла, што з калектыўных гаспадарак можна забраць увесь ураджай бясплатна і выкарыстаць сродкі ад яго продажу на індустрыялізацыю.

 

ЗАДАННЕ ДА 10-ГА БІЛЕТА

Параўнальная характарыстыка падзей (працэсаў) гісторыі Беларусі па прапанаваных або самастойна вызначаных прыкметах.

Параўнаць становішча Беларусі ва ўмовах падпісання Брэсцкага і Рыжскага мірных дагавораў:

Прыкметы для параўнання

Брэсцкі мір

Рыжскі мір

Год заключэння дагавора

3 сакавіка 1918 г.

18 сакавіка 1921 г.

Дзяржавы — удзельнікі падпісання дагавора

Савецкая Расія з аднаго боку і Германія, Аўстра-Венгрыя і Турцыя – з другога боку

Савецкая Расія і Украіна з аднаго боку і Польшча – з другога .

Прычыны падпісання дагавора

Небяспека, якая ўзнікла для савецкай улады ў выніку наступлення германскіх войскаў.

Імклівае контрнаступленне польскай арміі, якая заняла значную частку Беларусі

Умовы дагавораў адносна Беларусі

Ад савецкай Расіі анексіравалася тэрыторыя 1 млн.км.кв. з насельніцтвам больш 50 млн.чалавек і кантрыбуцыя – 6 млрд.нямецкіх марак.

Палякам аддадзена значная частка тэрыторыі Беларусі – 113 тыс.км.кв. з насельніцтвам больш 4 млн.чал.

 

 

ЗАДАННЕ ДА 12-ГА БІЛЕТА

Аналіз зместу гістарычнага дакумента. Прааналізаваць, выкарыстаўшы гістарычны дакумент, працэс выканання польскім бокам умоў Рыжскага мірнага дагавора РСФСР і УССР з Польшчай ад 18 сакавіка 1921 г.

«Артыкул 7

Польшча прадастаўляе асобам рускай, украінскай і беларускай нацыянальнасці, якія знаходзяцца ў Польшчы, на аснове раўнапраўя нацыянальнасцей, усе правы, якія забяспечваюць свабоднае развіццё культуры, мовы і выкананне рэлігійных абрадаў. Узаемна Расія і Украіна забяспечваюць асобам польскай нацыянальнасці, якія знаходзяцца ў Расіі, Украіне і Беларусі, усе тыя ж правы.

Асобы рускай, украінскай і беларускай нацыянальнасцей ў Польшчы маюць права ў межах унутранага заканадаўства кульцівіраваць сваю родную мову, арганізоўваць і падтрымліваць свае школы, развіваць сваю культуру і ўтвараць з гэтай мэтай таварыствы і саюзы. Гэтымі ж правамі, у межах унутранага заканадаўства, будуць карыстацца асобы польскай нацыянальнасці, якія знаходзяцца ў Расіі, Украіне і Беларусі».

 

АДКАЗ

Паводле Рыжскага дагавора ўрад Польшчы абавязваўся забяспечыць беларускаму насельніцтву права на свабоднае развіццё культуры, мовы і выкананне рэлігійных абрадаў. Але гэтыя абавязацельствы не выконваліся. Ажыццяўлялася паланізацыя беларускага насельніцтва. Для гэтага статыстычныя звесткі аб нацыянальным складзе насельніцтва Заходняй Беларусі фальсіфікаваліся, да палякаў адносілі амаль усіх беларусаў-католікаў і шмат праваслаўных. На самай справе на “крэсах усходніх” пражывала 67% беларусаў, а не 22,5% , як сцвярджала афіцыйная польская статыстыка, палякаў – адпаведна 13%, а не 42%.

Да перадачы Польшчай Заходняй Беларусі тут працавала каля 350 беларускіх школ, настаўніцкія семінарыі і беларускія гімназіі. У 1938/1939 навучальным годзе ў Заходняй Беларусі не засталося ніводнай беларускай навучальнай установы. Але і польскіх школ было недастаткова.

У дзяржаўных установах не дазвалялася карыстацца беларускай мовай. На дзяржаўную службу беларусаў не бралі. Не было беларускіх тэатраў. Самадзейныя тэатральныя суполкі, нешматлікія клубы, бібліятэкі, хаты-чытальні, створаныя ў папярэднія гады беларускай грамадскасцю, закрываліся. Беларускамоўныя газеты і часопісы зачыняліся.

Пасля аднаўлення ў 1918 г. польскай дзяржавы яе тэрыторыя была аб’яўлена Ватыканам місіянерскай тэрыторыяй, на якой павінна праводзіцца работа па ліквідацыі праваслаўнай царквы праз яе прымусовае ператварэнне ў царкву каталіцкую і ўніяцкую. На праваслаўнае духавенства пачаліся ганенні. З 500 існаваўшых раней у краі праваслаўных цэркваў больш за 300 былі ператвораны ў каталіцкія і ўніяцкія храмы. Пад ціскам польскіх уладаў епіскапат праваслаўнай царквы ў Польшчы станавіўся на шлях разрыву кананічнай сувязі з Маскоўскім патрыярхатам. Гэта пагражала зліццём праваслаўнай царквы з каталіцкай і ўніяцкай і яе поўным знішчэннем. У мэтах захавання праваслаўнай царквы ў Польшчы канстанцінопальскі патрыярх дараваў ёй аўтакефалію (статус самастойнай царквы). Гэты крок садзейнічаў захаванню праваслаўя на заходнебеларускіх землях.

 

 

ЗАДАННЕ ДА 22-ГА БІЛЕТА

Аналіз гістарычнай з’явы на падставе статыстычных даных.

Вызначце, аб якім шляху развіцця эканомікі сведчыць прыведзеная статыстыка.

“…У адпаведнасці са сваёй спецыялізацыяй ў агульнасаюзным падзеле працы Беларусь вырабляе амаль кожную другую тону калійных угнаенняў, кожны шосты трактар і сёмы металарэзных станок, кожную пятую тону хімічных валокнаў і кожны дзясяты халадзільнік, кожны пяты матацыкл і кожны сёмы наручны гадзіннік. Яна дае таксама каля 7% агульнасаюзнага вытворчасці малака і амаль 6% мяса, 17% бульбы і 24% ільновалакна…”

АДКАЗ

         У 80-я гады ХХ ст. насельніцтва БССР склада прыкладна 3,7% (≈10 млн.чалавек) ад колькасці насельніцтва СССР (≈264 млн.чалавек). У той жа час у БССР выраблялася амаль кожная другая тона калійных угнаенняў (50%), кожны шосты трактар (16,6%) і сёмы металарэзных станок(14,3%), кожная пятая тона хімічных валокнаў 20 %) і кожны дзясяты халадзільнік (10%), кожны пяты матацыкл (20 %) і кожны сёмы наручны гадзіннік (14,3%). Яна давала таксама каля 7% агульнасаюзнага вытворчасці малака і амаль 6% мяса, 17% бульбы і 24% ільновалакна.

Прыведзеныя статыстычныя даныя сведчаць аб экспартна арыентаванай эканоміцы БССР.

 

 

ЗАДАННЕ ДА 24-ГА БІЛЕТА

Тлумачэнне прычынна-выніковых сувязей паміж гістарычнымі фактамі (працэсамі).

Растлумачце прычынна-выніковую сувязь паміж індустрыяльным развіццём БССР і арганізацыяй сістэмы прафесійна-тэхнічнага навучання.

АДКАЗ

         Першыя ПТВ былі адкрыты ў пачатку 1960-х гадоў. У 1976 г. у Беларусі дзейнічала 176 прафесійна-тэхнічных навучальных устаноў, з іх 95 сярэдніх ПТВ (СПТВ) і 40 тэхнічных вучылішчаў (ТВ). Яны рыхтавалі кваліфікаваных рабочых на беларускія заводы і фабрыкі. Т.е. адкрыццё новых заводаў і фабрык патрабавала кваліфікаваны х рабочых.