Заданні №3 да білетаў

 

Практычныя заданні

для выпускнога экзамену

па вучэбным прадмеце “Гісторыі Беларусі”

па завяршэнні навучання і выхавання

на III ступені агульнай сярэдняй адукацыі

 

ЗАДАННЕ ДА 1-ГА БІЛЕТА

         Адлюстраванне падзей гісторыі Беларусі ў творах беларускай літаратуры

         Характарыстыка гістарычнай тэматыкі ў апавяданні Янкі Брыля “Mementomori

 

ЗАДАННЕ ДА 2-ГА БІЛЕТА

Аналіз зместу гістарычнага дакумента.

Вызначэнне гістарычнага часу і ўмоў стварэння дакумента, пазіцыі яго складальнікаў праз азнаямленне з вытрымкай з пастановы Люблінскага сойма

«Таму што каралеўства Польскае і Вялікае Княства Літоўскае ўяўляюць сабою ўжо адзінае непадзельнае цэлае, а таксама не асобныя, але агульную Рэч Паспалітую, якая аб’ядналася і злілася ў адзіны народ з дзвюх дзяржаў і народаў, то неабходна, каб гэтымі двума народамі на вечныя часы кіраваў адзіны глава, адзіны гасудар, адзіны агульны кароль, які выбраны агульнымі галасамі Польшчы і Літвы. ...Выбраннік пры выбранні і каранаванні павінен быць у адначассе абвешчаны каралём польскім і вялікім князем літоўскім...

Абодва народы будуць мець заўсёды соймы і сенаты агульныя каронныя ў прысутнасці свайго гасудара...

Як паляк у Літве, так ліцвін у Польшчы вольны набываць сумленным чынам маёнткі і валодаць імі на падставе правоў той краіны, дзе гэтыя маёнткі знаходзяцца...»

 

ЗАДАННЕ ДА 3-ГА БІЛЕТА

         Суаднясенне падзей гісторыі Беларусі і сусветнай гісторыі

         Правядзенне аграрнай рэформы П.А.Сталыпіна на расійскіх і беларускіх землях з выдзяленнем агульнага і асаблівасцей

 

ЗАДАННЕ ДА 4-ГА БІЛЕТА

Характарыстыка сацыяльна-эканамічнага (знешнепалітычнага) становішча Беларусі з апорай на гістарычную карту.

Ахарактарызаваць геапалітычнае становішча Беларусі,якое склалася ў выніку падзей восені 1939 г., з апорай на гістарычную карту.

 

ЗАДАННЕ ДА 5-ГА БІЛЕТА

Параўнальная характарыстыка падзей гісторыі Беларусі па прапанаваных прыкметах

Параўнанне адносін да напалеонаўскіх войскаў з боку розных пластоў насельніцтва Беларусі ў перыяд Айчыннай вайны 1812 г.

 

Прыкметы для параўнання

Шляхта і магнаты

Сяляне

Адносіны да абяцанняў Напалеона

 

 

Адносіны да баявых дзеянняў напалеонаўскіх войскаў

 

 

Адносіны да палітыкі французскай адміністрацыі

 

 

 

ЗАДАННЕ ДА 6-ГА БІЛЕТА

Суаднясенне падзеі ў гісторыі Беларусі з грамадска-гістарычным працэсам

Вызначэнне грамадска-гістарычнага працэсу, аб якім сведчыла ўзнікненне першых у Беларусі фабрык

 

ЗАДАННЕ ДА 7-ГА БІЛЕТА

         Раскрыццё зместу гістарычных тэрмінаў

         Раскрыццё зместу гістарычнага тэрміна “разбор” шляхты

 

ЗАДАННЕ ДА 8-ГА БІЛЕТА

         Тлумачэнне прычынна-выніковых сувязей паміж гістарычнымі фактамі

         Тлумачэнне прычынна-выніковай сувязі паміж паўстаннем 1863-1864 гг. і скасаваннем часоваабавязанага становішча сялян у беларускіх губернях

 

ЗАДАННЕ ДА 9-ГА БІЛЕТА

         Характарыстыка дзейнасці гістарычнай асобы

Характарыстыка дзейнасці П.М.Машэрава

 

ЗАДАННЕ ДА 10-ГА БІЛЕТА

         Параўнальная характарыстыка падзей гісторыі Беларусі па прапанаваных прыкметах

         Параўнанне сацыяльна-эканамічнага развіцця Савецкай Беларусі і анексіраванай Польшчай Заходняй Беларусі ў 1920-1930-я гг.

 

ЗАДАННЕ ДА 11-ГА БІЛЕТА

          Адлюстраванне падзей гісторыі Беларусі ў творах беларускай літаратуры

Характарыстыка гістарычнай тэматыкі ў вершы М. Багдановіча «Слуцкія ткачыхі»

Ад родных ніў, ад роднай хаты

У панскі двор дзеля красы

Яны, бяздольныя, узяты

Ткаць залатыя паясы.

I цягам доўгія часіны,

Дзявочыя забыўшы сны,

Свае шырокія тканіны

На лад персідскі ткуць яны.

...Цямнее край зубчаты бора...

I тчэ, забыўшыся, рука

Заміж персідскага узора

Цвяток радзімы васілька.

 

ЗАДАННЕ ДА 12-ГА БІЛЕТА

Аналіз зместу гістарычнага дакумента.

Вызначыць асаблівасці грамадска-палітычнага жыцця ў БССР цераз азнаямленне з вытрымкай з даклада першага сакратара ЦК КПБ П.М.Машэрава на пазачарговай дзявятай сесіі Вярхоўнага Савета БССР, прысвечанай вынікам усенароднага абмеркавання праекта Канстытуцыі (Асноўнага Закона) БССР у 1978 годзе.

«...Рабочыя і калгаснікі, інтэлігенцыя рэспублікі ўсе свае намеры і імкненні  звязваюць з мудрасцю і дзейнасцю роднай Камуністычнай партыі, стваральнай сілай яе ўнутранай і знешняй палітыкі. Камуністы, увесь беларускі народ з асаблівым задавальненнем успрынялі становішча новай Канстытуцыі БССР аб тым, што "кіруючай і накіроўваючай сілай савецкага грамадства, ядром яго палітычнай сістэмы, дзяржаўных і грамадскіх арганізацый з'яўляецца Камуністычная партыя Савецкага Саюза"».

 

ЗАДАННЕ ДА 13-ГА БІЛЕТА

         Характарыстыка ўклада дзеяча навукі (культуры) у яе развіццё

         Характарыстыка творчасці Ф.Багушэвіча

 

ЗАДАННЕ ДА 14-ГА БІЛЕТА

Раскрыццё зместу гістарычных тэрмінаў

         Раскрыццё зместу гістарычнага тэрміна “буферная дзяржава”

 

ЗАДАННЕ ДА 15-ГА БІЛЕТА

         Суаднясенне падзей гісторыі Беларусі і сусветнай гісторыі

         Суаднясенне працэсу ўз’яднання Заходняй Беларусі з БССР і знешнепалітычнай сітуацыі ў Еўропе ў канцы 1930-х гг.

 

ЗАДАННЕ ДА 16-ГА БІЛЕТА

         Характарыстыка сацыяльна-эканамічнага (знешнепалітычнага) становішча Беларусі з апорай на гістарычную карту

         Характарыстыка сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі з апорай на карту “Развіццё сеткі чыгунак у Беларусі ў другой палове ХІХ – пачатку ХХ ст.”

 

ЗАДАННЕ ДА 17-ГА БІЛЕТА

Адлюстраванне падзей гісторыі Беларусі ў творах беларускага мастацтва.

Характарыстыка гістарычнай падзеі, якая адлюстравана на карціне В.Волкава “Мінск. 3 ліпеня 1944 года” і вызначэнне адносін мастака да гэтай падзеі.

 

ЗАДАННЕ ДА 18-ГА БІЛЕТА

         Суаднясенне падзей гісторыі Беларусі з грамадска-гістарычным працэсам

         Вызначэнне грамадска-палітычнага працэсу, аб якім сведчыла скліканне І Усебеларускага з’ез

 

ЗАДАННЕ ДА 19-ГА БІЛЕТА

         Характарыстыка ўклада дзеяча навукі (культуры) у яе развіццё

         Характарыстыка дзейнасці О.Ю.Шміта

 

 

 

ЗАДАННЕ ДА 20-ГА БІЛЕТА

Аналіз гістарычных фактаў на падставе статыстычных даных

Аналіз колькасных паказчыкаў, якія сведчаць аб пэўнай зяве сацыяльна-эканамічнага развіцця ў БССР

Калі ў 1966 г. гарадскіх жыхароў налічвалася 3,3 млн чалавек (39 % ад агульнай колькасці насельніцтва БССР), то ў 1985 г. — 6,2 млн (62 %).

 

ЗАДАННЕ ДА 21-ГА БІЛЕТА

Адлюстраванне падзей гісторыі Беларусі ў творах беларускага мастацтва.

Характарыстыка гістарычнай тэматыкі ў карціне В.Ваньковіча “Міцкевіч на скале Аю-Даг”.

 

ЗАДАННЕ ДА 22-ГА БІЛЕТА

        Параўнанне пунктаў гледжання на адзін і той жа гістарычныфакт

Параўнанне пунктаў гледжання на характар польска-савецкай вайны 1919—1920 гг.

  1.  Меркаванне кіраўніка Польскай дзяржавы Ю. Пілсудскага:

«Унутраная рэвалюцыя ў нас не існавала... яе патрэбна было прынесці звонку на вастрыні штыкоў... Савецкая Расія вяла з намі вайну пад лозунгам навязвання нам, палякам, свайго, гэта значыць савецкага ладу, і такую мэту яна назвала “рэвалюцыяй звонку”. Ужо ў 1918 г., незалежна ні ад каго, я паставіў сабе за мэту... сарваць любыя спробы зноў навязаць нам чужое, не самімі палякамі ўладкаванае жыццё... У 1919 годзе гэту задачу выканаў».

  1.  Меркаванне Галоўнакамандуючага войскамі Чырвонай Арміі на Заходнім фронце М. Тухачэўскага:

 «Няма ніякага сумнення ў тым, што, калі б мы толькі вырвалі з рук польскай буржуазіі яе шляхецкую армію, то рэвалюцыя рабочага класа ў Польшчы стала б здзейсненым фактам. А гэты пажар не застаўся б абмежаваны польскімі рамкамі. Ён разнёсся б бурным патокам па ўсёй Заходняй Еўропе. I такі вопыт звонку Чырвоная Армія не забудзе».

ЗАДАННЕ ДА 23-ГА БІЛЕТА

Характарыстыка дзейнасці гістарычнай асобы

Характарыстыка дзейнасці Л.Сапегі

 

ЗАДАННЕ ДА 24-ГА БІЛЕТА

          Тлумачэнне прычынна-выніковых сувязей паміж гістарычнымі фактамі

Раскрыццё прычынна-выніковай сувязі паміж спыненнем існавання СССР і пачаткам інтэграцыйнага працэсу паміж Рэспублікай Беларусь і краінамі Садружнасці Незалежных Дзяржаў

 

ЗАДАННЕ ДА 25-ГА БІЛЕТА

Аналіз гістарычных фактаў на падставе статыстычных даных

Аналіз колькасных даных Усерасійскага перапісу насельніцтва 1897 г. аб нацыянальным складзе насельніцтва беларускіх губерняў

Па нацыянальным складзе 65,6 % насельніцтва Беларусі з’яўляліся беларусамі, 14,6 % — яўрэямі, 6 % — рускімі, 5,2 % — палякамі, 4,6 % — украінцамі. Пры гэтым беларусаў сярод гарадскіх жыхароў было толькі 14,5 %. Удзельная вага яўрэйскага насельніцтва мястэчак дасягала 60—80 %.