Загад аб арганізацыі бацькоўскага ўніверсітэту

АДДЗЕЛ ПА АДУКАЦЫІ

СТОЛІНСКАГА РАЁННАГА ВЫКАНАЎЧАГА КАМІТЭТА

ДЗЯРЖАЎНАЯ УСТАНОВА АДУКАЦЫІ «АРЛОЎСКАЯ СЯРЭДНЯЯ ШКОЛА»

ЗАГАД

___________________ № _______

в.В.Арлы

 

Аб арганізацыі

бацькоўскага ўніверсітэту

 

З мэтай стварэння ўмоў для павышэння бацькоўскай кампетэнтнасці, гарманізацыі дзіцяча-бацькоўскіх адносін у сям’і і ў адпаведнасці з Інструктыўна-метадычным пісьмом Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь “Асаблівасці арганізацыі сацыяльнай, выхаваўчай і ідэалагічнай работы ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі ў 2020/2021 навучальным годзе”

 

ЗАГАДВАЮ:

  1. Стварыць на базе дзяржаўнай установы адукацыя “Арлоўская СШ” бацькоўскі ўніверсітэт (далей – універсітэт);
  2. Адказнасць за арганізацыю і работу бацькоўскага ўніверсітэта ўскласці на намесніка дырэктара па выхаваўчай рабоце Міцкевіч Марыю Уладзіміраўну;
  3. Намесніку дырэктара па выхаваўчай рабоце Міцкевіч М. У.:

3.1. распрацаваць і зацвердзіць Палажэнне аб бацькоўскім універсітэце

тэрмін выканання: да 01.12.2020

3.2. узгодніць кандыдатуры педагагічных работнікаў для кіраўніцтва кафедрамі ўніверсітэта:

- кафедра прававых ведаў – кіраўнік – Прындзюк Фёдар Анатольевіч, педагог сацыяльны, педагог-арганізатар;

- кафедра ўзроставай і сямейнай псіхалогіі – кіраўнік Грышчук Ганна Іванаўна, педагог-псіхолаг;

- кафедра педагогікі – Вярэніч Марыя Андрэеўна, настаўнік беларускай мовы і літаратуры;

- кафедра канструктыўнага ўзаемадзеяння - Стральчук Лілія Фёдараўна, настаўнік першай ступені навучання.

Тэрмін выканання: да 01.12.2020

  1. Настаўніку інфарматыкі Баўкуновічу Дзмітрыю Андрэевічу стварыць на афіцыйным Інтэрнэт-сайце ўстановы адукацыі ўкладку “Бацькоўскі ўніверсітэт” з магчымасцю інтэрактыўных зносін мэтавай аўдыторыі.

Тэрмін выканання: да 01.12.2020

  1. Класным кіраўнікам 1-11 класаў правесці анкетаванне бацькоў

(законных прадстаўнікоў) вучняў з мэтай выяўлення цяжкасцей і праблем сямейнага выхавання; апрацаваць атрыманыя дадзеныя і перадаць кіраўнікам кафедр для вызначэння тэматыкі заняткаў ва ўніверсітэце.

Тэрмін выканання: да 01.12.2020

  1. Намесніку дырэктара па выхаваўчай рабоце Міцкевіч М.У. сумесна з

кіраўнікамі кафедр і класнымі кіраўнікамі падрыхтаваць План работы ўніверсітэта.

Тэрмін выканання: да 15.12.2020

  1. Кантроль за выкананнем загада ўскласці на намесніка дырэктара па

выхаваўчай рабоце Міцкевіч М.У.

 

Дырэктар школы                                                        В.В.Майсюк