ПАЛАЖЭННЕ аб бацькоўскім універсітэце

 

ПАЛАЖЭННЕ

аб бацькоўскім універсітэце

 

Ι. Агульныя палажэнні

  1. Дадзенае палажэнне ўстанаўлівае мэту, асноўныя задачы і парады

функцыянавання бацькоўскага ўніверсітэта (далей – універсітэта).

  1. Універсітэт адкрыты і працуе на базе ДУА “Арлоўская сярэдняя

школа”.

  1. Мэта ўніверсітэта – стварэнне ўмоў для павышэння бацькоўскай

кампетэнтнасці, гарманізацыі дзіцяча-бацькоўскіх адносін у сям’і.

  1. Асноўныя задачы, якія рашаюцца ў рамках універсітэта:
  • Стварыць сістэму безупыннай псіхолага-педагагічнай адукацыі

бацькоў (законных прадстаўнікоў) і садзейнічаць фарміраванню ў іх бацькоўскіх кампетэнцый, якія адпавядаюць выклікам сучаснасці;

  • Садзейнічаць павышэнню адказнасці бацькоў (законных

прадстаўнікоў) за выхаванне дзяцей і пашырэнню іх прававых ведаў;

  • Папулярызаваць станоўчы вопыт сямейнага выхавання.
  1. У сваёй рабоце універсітэт кіруецца:

- Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі;

- Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб шлюбе і сям’і;

- Інструктыўна-метадычным пісьмом Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь “Асаблівасці арганізацыі сацыяльнай, выхаваўчай і ідэалагічнай работы ва ўстанове адукацыі ў 2020/2021 навучальным годзе”;

- дадзеным Палажэннем;

- іншымі нарматыўнымі прававымі актамі Рэспублікі Беларусь,

-метадычнымі матэрыяламі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.

  1. Універсітэт знаходзіцца ў непасрэдным падпарадкаванні дырэктара

школы.

  1. Кіраўніцтва работай універсітэта здзяйсняе намеснік дырэктара па

выхаваўчай рабоце (Рэктар універсітэта).

  1. У склад універсітэта ўваходзяць 4 кафедры:

- Кафедра прававых ведаў;

- Кафедра ўзроставай і сямейнай псіхалогіі;

- Кафедра педагогікі;

- Кафедра канструктыўнага ўзаемадзеяння.

  1. Кіраўніцтва кафедрай здзяйсняе педагагічны работнік (кіраўнік

кафедрай), якому дадзеная функцыя прызначана загадам дырэктара школы.

  1. На афіцыйным інтэрнэт-сайце ўстановы адукацыі ствараецца рубрыка

“Бацькоўскі ўніверсітэт” з магчымасцю інтэрактыўных зносін мэтавай аўдыторыі. Адміністраванне рубрыкі здзяйсняе настаўнік інфарматыкі, якому дадзеная функцыя прызначана загадам дырэктара школы.

  1. Дзейнасць універсітэта
  2. Арганізацыя адукацыйнага працэсу ва ўніверсітэце здзяйсняецца

зыходзячы з запытаў бацькоў і законных прадстаўнікоў непаўналетніх.

  1. Навучальны год ва ўніверсітэце пачынаецца з 15 снежня і заканчваецца

не пазней 25 мая навучальнага года і складаецца з 4-х сесій:

1-ая сесія – кастрычнік-лістапад;

2-ая сесія – снежань-студзень;

3-яя сесія – люты-сакавік;

4-ая сесія – красавік-май.

  1. Тэматыку заняткаў ва ўніверсітэце распрацоўваюць кіраўнікі кафедр з

улікам запытаў бацькоў і законных прадстаўнікоў непаўналетніх.

  1. Да правядзення заняткаў ва ўніверсітэце могуць далучацца настаўнікі,

спецыялісты розных напрамкаў, а таксама прадстаўнікі бацькоўскай грамадскасці, якія з’яўляюцца прызнанымі спецыялістамі ў сваёй прафесіянальнай дзейнасці. Кадравыя рэсурсы фарміруюцца кіраўніком бацькоўскага ўніверсітэта пры падтрымцы дырэктара школы.

  1. Навучанне бацькоў можа здзяйсняцца як у вочнай, так і ў завочнай

(дыстанцыйнай) формах.

  1. Навучанне бацькоў арганізуецца па цыклах:

- I цыкл для бацькоў навучэнцаў I ступені агульнай сярэдняй адукацыі,

- II цыкл – для бацькоў навучэнцаў II ступені агульнай сярэдняй адукацыі,

- III цыкл – для бацькоў навучэнцаў III ступені агульнай сярэдняй адукацыі.

  1. Вочная форма навучання складаецца з 2-х модуляў: базавы і

варыяцыйны.

  1. Базавы модуль змяшчае абавязковыя для навучання 4 курса:

- I Асновы прававых ведаў,

- II Асновы ўзроставай і сямейнай псіхалогіі;

- III Асновы педагагічных ведаў;

- IV Асновы канструктыўнага ўзаемадзеяння.

         Курсы базавага модуля вядуць толькі спецыялісты, якія маюць прафесіянальную адукацыю.

  1. Варыяцыйны модуль прадугледжвае навучанне “Бацькі-бацькі”.

Вядучымі курсаў дадзенага модуля з’яўляюцца самыя ініцыятыўныя бацькі, якія з’яўляюцца высока кваліфікаванымі спецыялістамі ў якой-небудзь прафесіянальнай ці прыкладнай дзейнасці.

  1. Пры адсутнасці кваліфікаваных спецыялістаў па асобных напрамках

навучання можа выкарыстоўвацца завочная (дыстанцыйная) форма навучання. Дыстанцыйная форма навучання прымяняецца і ў выпадках пагаршэння эпідэміялагічных абставін, і ў сувязі з гэтым, забароны вочных сустрэч з бацькамі.

  1. Заняткі ва ўніверсітэце могуць быць арганізаваны ў выглядзе

тэарэтычных семінараў, семінараў-практыкумаў, дыскусійных заняткаў (“круглы стол”, дыспут, дэбаты і інш.); трэнінгавых заняткаў; дзелавых гульняў, педагагічных чытанняў і інш.

  1. Па заканчэнні навучальнага года пры ўмовах наведвання ўсіх заняткаў

цыкла бацькі атрымліваюць электронны сертыфікат устаноўленага ўзору установай адукацыі.     

 

III. Удзельнікі бацькоўскага ўніверсітэта.

Іх правы і адказнасць.

  1. Усе ўдзельнікі бацькоўскага ўніверсітэта маюць аднолькавыя правы і

могуць уносіць прапановы па ўдасканаленню арганізацыі і зместу заняткаў; актыўна ўдзельнічаць у рабоце універсітэта; пашыраць тэматыку вучэбных модуляў.

  1. Адказнасць за арганізацыю, падрыхтоўку і правядзенне заняткаў,

інфармаванне бацькоў аб рабоце універсітэта нясуць кіраўнікі кафедр і рэктар.

  1. Усе ўдзельнікі ўніверсітэта абавязаны кіравацца агульнапрынятымі

нормамі культуры паводзін.

 

  1. Дакументацыя ўніверсітэта
  2. Ва ўніверсітэце прадугледжана наяўнасць наступных дакументаў:

- Копія загада аб арганізацыі бацькоўскага ўніверсітэта;

- Палажэнне аб бацькоўскім універсітэце;

- План работы бацькоўскага ўніверсітэта;

- Формы анкет для бацькоў (3 – па 1-й для кожнага цыкла);

- Узор электроннага сертыфіката, устаноўленага ўстановай адукацыі.