ПАЛАЖЭННЕ аб бацькоўскім універсітэце

 

 

ПАЛАЖЭННЕ

аб бацькоўскім універсітэце

 

Ι Агульныя палажэнні

  1. Дадзенае палажэнне ўстанаўлівае мэту, асноўныя задачы і парады

фукцыяніравання бацькоўскага ўніверсітэта (далей – універсітэта).

  1. Універсітэт адкрыты і працуе на базе Дзяржаўнай установы адукацыі

“Арлоўская сярэдняя школа”.

  1. Мэта ўніверсітэта – стварэнне ўмоў для павышэння бацькоўскай

кампетэнтнасці, гарманізацыі дзіцяча-бацькоўскіх адносін у сям’і.

  1. Асноўныя задачы, рашаемыя ў рамках універсітэта:
  • Стварыць сістэму безупыннай псіхолага-педагагічнай адукацыі бацькоў (законных прадстаўнікоў) і садзейнічаць фарміраванню ў іх бацькоўскіх кампетэнцый, якія адпавядаюць выклікам сучаснасці;
  • Садзейнічаць павышэнню адказнасці бацькоў (законных прадстаўнікоў) за выхаванне дзяцей і пашырэнню іх прававых ведаў;
  • Папулярызаваць станоўчы вопыт сямейнага выхавання.
  1. У сваёй рабоце універсітэт кіруецца:

- Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі;

- Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб шлюбе і сям’і;

- Інструктыўна-метадычным пісьмом Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь “Асаблівасці арганізацыі сацыяльнай, выхаваўчай і ідэалагічнай работы ва ўстанове адукацыі ў 2023/2024 навучальным годзе”;

- дадзеным Палажэннем;

- іншымі нарматыўнымі прававымі актамі Рэспублікі Беларусь,

-метадычнымі матэрыяламі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.

  1. Універсітэт знаходзіцца ў непасрэдным падпарадкаванні дырэктара школы.
  2. Кіраўніцтва работай універсітэта здзяйсняе намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце (Рэктар універсітэта).
  3. У склад універсітэта ўваходзяць 4 кафедры:

- Кафедра прававых ведаў;

- Кафедра ўзроставай і сямейнай псіхалогіі;

- Кафедра педагогікі;

- Кафедра канструктыўнага ўзаемадзеяння.

  1. Кіраўніцтва кафедрай здзяйсняе педагагічны работнік (кіраўнік

кафедрай), якому дадзеная функцыя прызначана загадам дырэктара школы.

  1. На афіцыйным інтэрнэт-сайце ўстановы адукацыі ствараецца рубрыка

“Бацькоўскі ўніверсітэт” з магчымасцю інтэрактыўных зносін мэтавай аўдыторыі.  Адміністраванне рубрыкі на грамадскіх пачатках ажыццяўляе настаўнік інфарматыкі, якому дадзеная функцыя залічана загадам дырэктара школы. 

II Дзейнасць універсітэта

  1. Арганізацыя адукацыйнага працэсу ва ўніверсітэце здзяйсняецца зыходзячы з запытаў бацькоў і законных прадстаўнікоў непаўналетніх.
  2. Навучальны год ва ўніверсітэце пачынаецца з 15 кастрычніка і заканчваецца не пазней 25 мая навучальнага года і складаецца з 4-х сесій:

1-ая сесія – кастрычнік-лістапад;

2-ая сесія – снежань-студзень;

3-ая сесія – люты-сакавік;

4-ая сесія – красавік-май.

  1. Тэматыку заняткаў ва ўніверсітэце распрацоўваюць кіраўнікі кафедр з улікам запытаў бацькоў і законных прадстаўнікоў непаўналетніх.
  2. Да правядзення заняткаў ва ўніверсітэце могуць далучацца настаўнікі,

спецыялісты розных напрамкаў, а таксама прадстаўнікі бацькоўскай грамадскасці, якія з’яўляюцца прызнанымі спецыялістамі ў сваёй прафесіянальнай дзейнасці. Кадравыя рэсурсы фарміруюцца кіраўніком бацькоўскага ўніверсітэта пры падтрымцы дырэктара школы.

  1. Навучанне бацькоў можа здзяйсняцца як у вочнай, так і ў завочнай

(дыстанцыйнай) формах.

  1. Навучанне бацькоў арганізуецца па цыклах:

- I цыкл для бацькоў навучэнцаў I ступені агульнай сярэдняй адукацыі,

- II цыкл – для бацькоў навучэнцаў II ступені агульнай сярэдняй адукацыі,

- III цыкл – для бацькоў навучэнцаў III ступені агульнай сярэдняй адукацыі.

  1. Вочная форма навучання складаецца з 2-х модуляў: базавы і

варыятыўны.

  1. Базавы модуль змяшчае абавязковыя для навучання 4 курса:

- I Асновы прававых ведаў,

- II Асновы ўзроставай і сямейнай псіхалогіі;

- III Асновы педагагічных ведаў;

- IV Асновы канструктыўнага ўзаемадзеяння.

         Курсы базавага модуля вядуць толькі спецыялісты, якія маюць прафесіянальную адукацыю.

  1. Варыятыўны модуль прадугледжвае навучанне “Бацькі-бацькі”.

Вядучымі курсаў дадзенага модуля з’яўляюцца самыя ініцыятыўныя бацькі, якія з’яўляюцца высока кваліфікаванымі спецыялістамі ў якой-небудзь прафесіянальнай ці прыкладнай дзейнасці.

  1. Пры адсутнасці кваліфікаваных спецыялістаў па асобных напрамках

навучання можа выкарыстоўвацца завочная (дыстанцыйная) форма навучання. Дыстанцыйная форма навучання прымяняецца і ў выпадках пагаршэння эпідэміялагічных абставін, і ў сувязі з гэтым, забароны вочных сустрэч з бацькамі.

  1. Заняткі ва ўніверсітэце могуць быць арганізаваны ў выглядзе

тэарэтычных семінараў, семінараў-практыкумаў, дыскусійных заняткаў (“круглы стол”, дыспут, дэбаты і інш.); трэнінгавых заняткаў; дзелавых гульняў, педагагічных чытанняў і інш.

  1. Па заканчэнні навучальнага года пры ўмовах наведвання ўсіх заняткаў

цыкла бацькі атрымліваюць электронны сертыфікат устаноўленага ўзору установай адукацыі.     

III Удзельнікі бацькоўскага ўніверсітэта.

Іх правы і адказнасць.

  1. Усе ўдзельнікі бацькоўскага ўніверсітэта маюць аднолькавыя правы і

могуць уносіць прапановы па ўдасканаленню арганізацыі і зместу заняткаў; актыўна ўдзельнічаць у рабоце універсітэта; пашыраць тэматыку вучэбных модуляў.

  1. Адказнасць за арганізацыю, падрыхтоўку і правядзенне заняткаў,

інфармаванне бацькоў аб рабоце універсітэта нясуць кіраўнікі кафедр і рэктар.

  1. Усе ўдзельнікі ўніверсітэта абавязаны кіравацца агульнапрынятымі

нормамі культуры паводзін.

IV Дакументацыя ўніверсітэта

  1. Ва ўніверсітэце прадугледжана наяўнасць наступных дакументаў:

- Копія загада аб арганізацыі бацькоўскага ўніверсітэта;

- Палажэнне аб бацькоўскім універсітэце;

- План работы бацькоўскага ўніверсітэта;

- Формы анкет для бацькоў (3 – па 1-й для кожнага цыкла);

- Узор электроннага сертыфіката, устаноўленага ўстановай адукацыі.