Вучні 8-11 класаў разам з настаўнікамі наведалі ўрочышча Стасіна

12.11.2021

12 кастрычніка  вучні 8-11 класаў разам з настаўнікамі  наведалі ўрочышча Стасіна - месца пагібелі 15-ці тысяч яўрэяў.  Зараз на гэтым месцы  ўстаноўлены  новы манумент.  З 20 жніўня  ужо рэстаўраваны помнікі, якія былі ўстаноўлены раней.  Завершана добраўпарадкаванне тэрыторыі.