МЭТА РАБОТЫ ШКОЛЫ І ЗАДАЧЫ
НА 2023/2024 НАВУЧАЛЬНЫ ГОД
Мэта работы школы:
Стварэнне ўмоў для забеспячэння творчага патэнцыялу і інтэлекту суб’ектаў адукацыйнага працэсу ў адпаведнасці з іх індывідуальнымі здольнасцямі, адукацыйнымі патрабаваннямі праз удасканаленне якасці адукацыйнага працэсу і забеспячэнне станоўчых вынікаў вучэбнай дзейнасці.
Задачы на 2023/2024 навучальны год
- Забяспечваць павышэнне эфектыўнасці адукацыйнага працэсу праз развіццё пазнавальнай дзейнасці і інтэлекту вучняў, ажыццяўленне кампетэнтнаснага падыходу і своечасовую карэкцыю ведаў вучняў на ўсіх этапах урока.
- Ствараць умовы для ўдасканалення прафесійных кампетэнцый педагагічных кадраў і забяспечвання якасці адукацыі праз аптымізацыю і гуманізацыю адукацыйнага працэсу.
- Прадоўжыць мэтанакіраваную работу па фарміраванні актыўнай жыццёвай пазіцыі грамадзянскай адказнасці, самастойнасці, ініцыятыўнасці праз выкарыстанне патэнцыялу маладзёжных і дзіцячых грамадскіх арганізацый, пазаўрочную дзейнасць дзяцей і падлеткаў, правядзенне конкурсаў, акцый і мерапрыемстваў.
- Удасканальваць сістэму работы накіраваную на стварэнне бяспечных ўмоў працы, навучання і выхавання кожнага ўдзельніка адукацыйнага працэсу.