Гадзіна зносін “Гісторыя маёй сям’і”

12.05.2024

Кожная беларуская сям’я беражліва захоўвае старыя альбомы. На пажаўцелых ад часу фотаздымках — партрэты былых партызан, франтавікоў, падпольшчыкаў, працаўнікоў тылу. Гадзіна зносін “Гісторыя маёй сям’і” — выдатная нагода ўзгадаць пра гэтых людзей, пагартаць фотаальбомы, падзякаваць нашым продкам за магчымасць жыць на цудоўнай, мірнай зямлі. На жаль час імкліва спяшаецца наерад, але памяць пра подзвіг нашых продкаў, гонар за іх будзе жыць вечна.