Дзень ведаў

02.09.2024

Дню ведаў. Прыбраныя вучні са стракатымі букетамі, настаўнікі і бацькі запоўнілі школьны двор. Лінейка была адкрыта гімнам Рэспублікі Беларусь. Дырэктар школы Майсюк Валянціна Васільеўна і запрошаныя госці: намеснік старшыні Столінскага раённага выканаўчага камітэта Ліцвінкевіч  Васіль Паўлавіч , Галаўны спецыяліст ААТ “Лядзецкі” Міцкевіч Мікалай Мікалаевіч  – павіншавалі прысутных, адзначыўшы, што вучэнне – нялёгкая, але радасная і займальная праца.

Дзень ведаў - гэта свята для ўсіх навучэнцаў, іх бацькоў і настаўнікаў.     Але традыцыйна больш за ўсё яму радуюцца тыя, хто ў гэты дзень упершыню ідзе ў школу. Можна сказаць, што для першакласнікаў  пачынаецца зусім новае жыццё. Гэты дзень з'яўляецца для іх вельмі хвалюючым і запамінальным.

Першы званок новага навучальнага года даў старт новым поспехам, дасягненням, новым ведам нашых вучняў, а таксама паклікаў на першы ўрок, які прайшоў пад адзінай назвай "Нам ёсць чым ганарыцца, нам ёсць што берагчы".