Адзіны ўрок да Дня народнага адзінства

17.09.2024

17 верасня 2024 года ва ўстанове адукацыі прайшоў Адзіны ўрок да Дня народнага адзінства, прымеркаваны да адной з найважнейшых падзей беларускай гісторыі - уз'яднання краіны. Атмасфера жадання аддаць належнае імкненню беларускага народа быць адзіным, захаваць сваю самабытнасць, самастойнасць, непаўторнасць напоўніла мерапрыемствы.

Адзіны ўрок, прысвечаны 85-годдзю ўз'яднання Заходняй Беларусі і БССР. Падчас урока  вучні прадставілі інфармацыю пра гэты дзень у гісторыі нашай краіны, выказалі асабістыя меркаванні аб сутнасці свята, гаварылі  пра  яго значэнне для сучаснай Беларусі, для нашага народа.

         Мерапрыемства садзейнічала прывіццю павагі да гісторыка-культурных каштоўнасцей беларускага народа, выхавання пачуцця гонару за гісторыю сваёй краіны і яе знакамітых людзей.