Адзіны ўрок да Дня яднання народаў Беларусі і Расіі
02.04.20242 красавіка, у Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі, для вучняў Арлоўскай СШ прайшоў адзіны ўрок "Дзве дзяржавы - адзін народ".
У ходзе ўрока рабяты расказвалі, што на працягу многіх стагоддзяў беларускі і расійскі народы неаднаразова даказвалі сваё імкненне быць разам.
Дзеці паглядзелі відэаролікі, пазнаёміліся з гістарычнымі фактамі, адказалі на актуальныя пытанні.
Педагогі пазнаёмілі дзяцей з гісторыяй узнікнення свята Дня яднання народаў Беларусі і Расіі, абмеркавалі, што беларускі і расійскі народ звязвае моцнае сяброўства, якое мае глыбокія карані і даўнія традыцыі, існуе агульная гісторыя, адна культура. Асаблівую старонку ў гісторыі нашых дзяржаў займае Вялікая Айчынная вайна 1941-1945 гг. так як разам мы адстойвалі сваё жыццё і свабоду ў барацьбе супраць ворагаў.
Вучні пагаварылі аб сімвалах дзвюх дзяржаў, мовах, святах, даведаліся аб супрацоўніцтве краін у сферах адукацыі, прамысловасці, будаўніцтва, культуры, сельскай гаспадаркі, а таксама аб сумесных праектах, даследаваннях, аб’ектах будаўніцтва Беларусі і Расіі.
Напрыканцы прыйшлі да высновы: Беларусь і Расія маюць шмат агульнага і злучаныя моцным сяброўствам, духоўнымі каштоўнасцямі і жыццёвымі арыенцірамі. А свята з'яўляецца ўвасабленнем адзінства нашых народаў і надзеі, што яны не разарвуць ніколі сваё сяброўства.