Напярэдадні зімовых канікул вучні 1-11 класаў пабывалі ў РАНС г. Століна

26.12.2019

      Напярэдадні зімовых канікул вучні 1-11 класаў пабывалі ў РАНС г. Століна, дзе з дапамогай інавацыйных тэхналогій і трэнажораў-стымулятараў мелі магчымасць адпрацаваць практычныя навыкі выратавання людзей, карыстання першаснымі сродкамі пажаратушэння, выкліку экстранных службаў, эвакуацыі з задымленага памяшкання і авалодаць навыкамі бяспечных паводзін у сітуацыях, якія нас падсцерагаюць на дарозе, у транспарце, дома.

    Такія экскурсіі дапамагаюць дзецям бліжэй пазнаёміцца з прафесіяй МНС, а таксама замацаваць веды аб правілах бяспечнага абыходжання з агнём. Многія наведвальнікі змаглі акунуцца ў атмасферу ратавальнікаў на інтэрактыўных пляцоўках і адчуць сябе бясстрашным супрацоўнікам МНС.