У першы дзень восеньскіх канікул вучні 1-4 класаў наведалі РАНС

01.11.2019
   У першы дзень восеньскіх канікул вучні 1-4 класаў наведалі РАНС. Выратавальнікі правялі экскурсію, паказалі і распавялі пра тэхніку, якая знаходзіцца на ўзбраенні падраздзялення.  З цікавасцю дзеці слухалі расказ аб працы людзей, якія абралі гэтую прафесію, аб іх падрыхтоўцы, прымералі шлем і з задавальненнем прадставілі сябе ў гэтай прафесіі. А таксама ўспомнілі пра асноўныя правілы абыходжання з агнём.