4 кастрычніка ў СДК быў праведзены святочны канцэрт прысвечаны Дню настаўніка

04.10.2019
    4 кастрычніка ў СДК быў праведзены святочны канцэрт прысвечаны Дню настаўніка. У ім прынялі ўдзел вучні 1-11 класаў і настаўнікі. Вучні прысвяцілі вершы, песні любімым настаўнікам. Было сказана шмат добрых слоў пра прадстаўнікоў настаўніцкай прафесіі. Словамі падзякі, павагі была адзначана праца настаўнікаў. Для іх гучалі песні, вершы пра школу і настаўнікаў, былі пастаўленыя гумарыстычныя інсцэніроўкі з школьнага жыцця. Настаўнікі і вучні атрымалі вялікі эмацыйны зарад і велізарнае задавальненне ад праведзенага мерапрыемства. У зале панавала цёплая атмасфера, было сонечна ад усмешак і парываў ​​радасных апладысментаў.