Самыя спартыўныя

28.09.2019

   Самыя спартыўныя, вясёлыя і дружныя вучні 2-3 класаў сабраліся разам 28 верасня, каб памерацца сіламі. Удзельнікі спаборніцтваў бегалі, скакалі. Конкурсы былі цікавымі і разнастайнымі. Каманды праявілі сябе з лепшага боку, горача перажывалі за свае каманды заўзятары і іх класныя кіраўнікі, сваімі апладысментамі падбадзёрвалі каманды. Вучні годна спаборнічалі, кожны хацеў быць пераможцам.