ПЕДАГАГІЧНЫ САВЕТ

06.04.2019

     05.04.2019 адбыўся педагагічны савет па тэме “Аб рэалізацыі выхаваўчага патэнцыялу настаўнікамі на вучэбных занятках”. Мэта: выпрацоўка новых падыходаў да выкарыстання выхаваўчага патэнцыялу ўрока. У адпаведнасці з планам правядзення педагагічнага савету, педагогі мелі магчымасць абмеркаваць у ходзе творча-пошукавай дзейнасці самыя важныя кампаненты выхавання на ўроку, стварыць у ходзе групавой пошукавай дзейнасці творчыя прадукты, вызначыць стыль зносін і педагагічнай дзейнасці на ўзроўні педкалектыў-вучні, прааналізаваць вопыт работы настаўнікаў па стварэнню ўмоў, якія садзейнічаюць фарміраванню жыццёвай стратэгіі вучняў.

      Педагагічны савет пачаўся з выступлення намесніка дырэктара па вучэбнай рабоце Зельманчук С.С., якое суправаджалася мультымедыйнай прэзентацыяй.

      Зельманчук С.С. пазнаёміла прысутных з умовамі рэалізацыі выхаваўчага патэнцыялу на вучэбных занятках, з дапамогай тэсту праверыла, які стыль выкладання ў настаўнікаў, якую жыццёвую стратэгію ў вучняў яны фарміруюць на сваіх вучэбных занятках.

    Настаўнікі працавалі ў творчых групах па распрацоўцы практычных рэкамендацый па арганізацыі выхаваўчага аспекту ўрока для фарміравання якасцяў асобы: “мысліцелі” складалі тэхналагічную карту паводзін настаўніка на ўроку”, “псіхолагі” - рэкамендацыі для падтрымання дысцыпліны на ўроку, “стваральнікі” - карту выхаваўчых магчымасцяў вучэбных прадметаў, а “аналітыкі” апісвалі выхаваўчы патэнцыял аднаго вучэбнага дня школьніка на першай ступені агульнай сярэдняй адукацыі.

 

      Напрыканцы работы педагагічнага савету настаўнікі школы расказалі аб тым, як уздзейнічае ўрок на станаўленне асобы школьніка.

          Намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце Зельманчук С.С. падвяла вынікі педагагічнага савету. З мэтай выпрацоўкі новых падыходаў да выкарыстання выхаваўчага патэнцыялу ўрока ва ўмовах гуманізацыі адукацыі былі прыняты канкрэтныя рашэнні.