Экскурсія ў музей-сядзібу ганчара

06.04.2019

           Вучні Арлоўскай СШ наведалі ў музей-сядзібу ганчара, які з’яўляецца філіялам Столінскага раённага краязнаўчага музея. Гасцінна сустрэла ўсіх падарожнікаў на падворку сядзібы Алімпіяда Дзмітрыеўна Леанавец. У звычайнай вясковай хаце сабраны экспанаты, якія расказваюць пра жыццё гараднянскага ганчара, працаўніка, пра яго быт, сям’ю. У асобным пакоі месціцца печ, насупраць – працоўнае месца гаспадара. Менавіта адсюль пачынаецца цікавае падарожжа ў таямнічае мінулае гараднянскіх майстроў. А баба Алімпіяда Дзмітрыеўна кіруе падарожжам так удала, што хочацца дакранацца да непаўторнай спадчыны гэтай палескай зямлі зноў і зноў.