Семінар для педагогаў па тэме “Школа актыўных дзеянняў. Рашэнне праблемы дрэннай дысцыпліны на ўроку”

30.03.2019

          29 сакавіка 2019 г. педагогам псіхолагам Грышчук Ганнай Іванаўнай у школе быў праведзены семінар для педагогаў па тэме “Школа актыўных дзеянняў. Рашэнне праблемы дрэннай дысцыпліны на ўроку”.

              Педагогі сумесна з педагогам псіхолагам абмеркавалі школьны алгарытм дзеянняў, як тэхналогію рашэння праблемы дысцыпліны на уроку. Складалі аб’ектыўнае апісанне паводзін вучня, з разуменнем матыву дрэнных паводзін, выпрацоўвалі тэхнікі педагагічнага ўмяшання для экстраннага спынення “выхадкі” на ўроку, разглядвалі розныя стратэгіі педагагічнага ўмяшання і падтрымкі вучня, уключэнне бацькоў і калег у рэалізацыю дзеянняў.