Тыдзень фінансавай граматнасці

27.03.2019

З 25 па 30 сакавіка ў Арлоўскай сярэдняй школе прайшоў тыдзень фінансавай граматнасці. Былі праведзены такія мерапрыемствы, як запрашэнне спецыяліста па АРБП Вялікаарлоўскага аддзялення ААТ “Акцыянерны Ашчадны банк “Беларусбанк”, факультатыўны занятак “Асновы эканамічных ведаў” у 10 класе па тэме “Грошы. Інфляцыя. Стабільнасць цэн”, класная гадзіна “Як прымножыць грошы” у 7 класе.

Спецыяліст па АРБП Федзькова Марына Уладзіміраўна праверыла фінансавую адукаванасць вучняў, задаючы цікавыя пытанні пра новыя грошы, электронныя карткі. Дала цікавую інфармацыю пра банкаўскія ўклады.

У 10 класе вучні зразумелі, якое важнае значэнне мае абарот грошай як для ўласнага капіталу, так і да бюджэту дзяржавы.

На класнай гадзіне ў 7 класе вучні гулялі ў дзелавую гульню, мэтай якой было выхаванне фінансавай адукаванасці, рацыянальных адносін да грошай. У час дзелавой гульні было пастаўлена шмат праблемных пытанняў, якія з энтузіязмам абмяркоўваліся вучнямі.