Я – Грамадзянін Рэспублікі Беларусь

15.03.2019

У рамках акцыі «Я – Грамадзянін Рэспублікі Беларусь», прысвечанай Дню Канстытуцыі, вучням установы адукацыі, якім споўнілася 14 гадоў, былі ўручаны падарачныя камплекты «Я – грамадзянін Рэспублікі Беларусь» 11-ці вучням VIII-IX класаў. Для маладога чалавека чатырнаццацігадовы ўзрост – час станаўлення ўласнага «Я», пошуку жыццёвых арыенціраў, выбару актыўнай грамадзянскай пазіцыі. Вельмі важна дакладна прадстаўляць, у якой краіне ты жывеш, якімі правамі валодаеш, якія законы павінен паважаць, якія ідэалы і каштоўнасці свята берагчы.

У падарачны камплект «Я – грамадзянін Рэспублікі Беларусь» уваходзіць кніга і два СD – дыскі. Ён выпускаецца ў рамках Праграмы дэмаграфічнай бяспекі. Кніга «Я – грамадзянін Рэспублікі Беларусь» прадстаўляе сабой маляўніча аформлены альбом аб нашай прыгожай Радзіме. Кніга складаецца з глаў, тэкст якіх дапоўнены фотаздымкамі і ілюстрацыямі, а таксама афарызмамі, цытатамі, выказваннямі славутых людзей, радкамі і ўрыўкамі паэтычных твораў. У цяперашні час кніга стала прыгожым і памятным падарункам чатырнаццацігадовым юнакам і дзяўчатам пры атрыманні пашпарта.