ШЧАДРЭЦ

14.01.2019

У нядзелю, 13 студзеня, па вёсцы праехалі незвычайныя сані, на якіх сядзела шмат казачных герояў. Гэта былі вучні Арлоўскай СШ разам з педагогам дапаўняльнай адукацыі Пастбінай Валянцінай Аляксандраўнай, якія падрыхтавалі абрад “Шчадрэц” і віншавалі жыхароў вёсак Малыя і Вялікая Арлы.