Да нас завіталі работнікі амбулаторыі

22.12.2018

22 снежня ў школу завіталі Дзед Мароз разам са Снягуркай. Гэта былі работнікі Вялікаарлоўскай урачэбнай амбулаторыі. Яны ў даступнай і гульнявой форме правялі гутарку з вучнямі і настаўнікамі аб тым, як правільна і карысна праводзіць свой вольны час.