Мы — грамадзяне Рэспублікі Беларусь

15.03.2018

Дзень Канстытуцыі — адно з галоўных дзяржаўных свят Рэспублікі Беларусь. У Канстытуцыі замацавана права на працу, адукацыю, медыцынскае абслугоўванне і многія іншыя. Канстытуцыя вызначае і абавязкі грамадзян перад дзяржавай. Строгае іх выкананне — галоўная ўмова росквіту Рэспублікі Беларусь, нашай Століншчыны, паспяховага руху наперад у эканоміцы і сацыяльнай сферы.

15 сакавіка ў нашай школе адбылося ўрачыстае мерапрыемства “Мы — грамадзяне Рэспублікі Беларусь”. Старшыня Лядзецкага сельскага савета Скрабец Аркадзій Аркадзьевіч ўручыў навучэнцам установы адукацыі, якія дасягнулі 14-гадовага ўзросту, пашпарты, а прадстаўнік ААТ “Лядзецкі” Міцкевіч Мікалай Мікалаевіч — памятныя падарункі.