"ААБ Беларусбанк" у школе

13.02.2020

          13 лютага школу наведаў галоўны спецыяліст сектара продажу рознічных банкаўскіх прадуктаў і паслуг аддзела рознічнага бізнесу ЦБП №124 ААТ "ААБ Беларусбанк" Мікалай Сцяпанавіч Бараноўскі. Ён пазнаёміў настаўнікаў і вучняў старэйшых класаў з банкаўскімі паслугамі, якія аказвае "ААБ Беларусбанк" насельніцтву. Распавёў аб тым, як не папасці ў рукі злачынцаў пры разліках банкаўскімі карткамі.