Тыдзень псіхалогіі “Разам мы ўсё зможам”

15.02.2020

      З мэтай фарміравання спрыяльнага эмацыйнага фону ў школьным асяроддзі, пазітыўнага псіхалагічнага клімату ў калектывах дзяцей і педагогаў  з 10.02 па 15.02. у Арлоўскай СШ прайшоў тыдзень псіхалогіі “Разам мы ўсё зможам”. Кожны дзень гэтага тыдня быў насычаны рознымі мерапрыемствамі. Вучні, іх бацькі і настаўнікі  былі актыўнымі ўдзельнікамі.  

       Першы дзень прайшоў пад дэвізам “Няхай у тваім жыцці не будзе чорных палосак”. Пачаўся ён з акцыі “Вясёлка настрою”, у якую ўключыліся вучні 5-11 класаў.

      Аўторак стаў лагічным працягам панядзелка і быў  накіраваны на фарміраванне канструктыўных навыкаў зносін паміж вучнямі, настаўнікамі і іх бацькамі. Пачаўся са слоў “А каму лёгка?”, далей прайшла гульня следапыт, у якой прынялі ўдзел вучні, бацькі  і настаўнікі школы. 

      Станоўчыя эмоцыі выклікала ў педагогаў і вучняў акцыя “Куфар радасці або прароцтва Каляровай вясёлкі” , акцыя для настаўнікаў “Мой канёк” была накіраваны на згуртаванне педагагічнага калектыву, на ўмацаванне псіхалагічнага здароўя педагога, эмацыйную ўстойлівасць, упэўненасць у сабе, добразычлівыя адносіны адзін да аднаго.

     На працягу тыдня кожны жадаючы мог пазнаёміцца ​​ў школьнай бібліятэцы з выставай літаратуры “Псіхалогія – дзіўная навука”. Вось так цудоўна прайшоў тыдзень псiхалогii — тыдзень пазітыву i добрых спраў. Усе ўдзельнікі засталіся толькі са станоўчымі эмоцыямі і ўсмешкамі на тварах.