Мы – грамадзяне Рэспублікі Беларусь

14.03.2020

       Напярэдадні Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь у рамках рэспубліканскай акцыі “Мы – грамадзяне Рэспублікі Беларусь” ва ўрачыстай абстаноўцы 13 вучняў,  якім споўнілася 14 гадоў атрымалі падарачныя выданні “Я – грамадзянін Рэспублікі Беларусь”.

            Падтрымаць і павіншаваць маладых грамадзян нашай школы ў гэты дзень прыйшоў старшыня  Лядзецкага сельскага выканаўчага камітэта Аркадзій Аркадзьевіч  Скрабец.