Тыдзень дзіцячай і юнацкай кнігі

04.04.2020

         Тыдзень дзіцячай і юнацкай кнігі прайшоў у Арлоўскай СШ  з 30 сакавіка па 4 красавіка.

       Кожны яго дзень быў насычаны разнастайнымі мерапрыемствамі. У рамках тыдня  прайшла  пазнавальная гульня “Беларусам я завуся, родным краем ганаруся”, завочнае падарожжа “Па старонках кнігі “Памяць” да 75 годдзя Перамогі. 

         Дзень любімай кнігі запомніўся  школьнікам  акцыяй  “Сэлфі з любімай кнігай у фотааб’ектыве”. Выстава -калаж малюнкаў  “Мае любімыя літаратурныя героі” дазволіла раскрыць творчыя здольнасці юных чытачоў. Кнігі, прадстаўленыя на выставе “Хіт-парад   юбіляраў і навінак літаратуры”, нікога не пакінулі абыякавымі, яны дапамаглі чытачам папоўніць свае веды і пашырыць кругагляд.