Адзіны дзень ведаў Правіл дарожнага руху

30.10.2020

      З мэтай прафілактыкі дзіцячага дарожна-транспартнага траўматызму, прапаганды правіл  дарожнага руху, замацавання навыкаў бяспечных паводзін быў праведзены Адзіны  дзень ведаў Правіл дарожнага руху пад дэвізам «Пешаходны пераход  — месца сустрэчы ветлівых людзей!».

         У гэты дзень ва ўсіх класах нашай школы былі праведзены розныя па форме мерапрыемствы, накіраваныя на папярэджанне дзіцячага дарожна-транспартнага траўматызму.

          Вучні пачатковай класаў удзельнічалі ў гульнях і віктарынах на веданне правіл дарожнага руху, сігналаў святлафора, правіл паводзін у грамадскім транспарце і на дарозе. Вучні старэйшых класаў ўспомнілі правілы дарожнага руху для вадзіцеля і пешаходаў.

     Падчас мерапрыемстваў навучэнцы ўспомнілі, як найбольш бяспечна пераходзіць дарогу па нерэгулюемым пешаходным пераходзе і як паводзіць сябе на вуліцы, каб не патрапіць у бяду, як правільна выкарыстоўваць пешаходам святлоадбівальныя элементы на вопратцы, згадалі пра іх карысць пры руху ў цёмны час сутак і ва ўмовах недастатковай бачнасці.

       Усе праведзеныя мерапрыемствы з'явіліся часткай пастаяннай працы, што ажыццяўляецца школай па прафілактыцы дарожнага траўматызму.