Міжнародны дзень энергазберажэння

11.11.2020

      11 лістапада ў Арлоўскай СШ прайшлі мерапрыемствы, прысвечаныя Міжнароднаму дню энергазберажэння. Усе яны былі накіраваныя на прывіццё вучням навыкаў энергазберажэння і беражлівых адносін да прыродных рэсурсаў. На класных гадзінах дзецям распавялі пра тое, як можна зэканоміць энергарэсурсы ў школе і дома, якую ролю адыгрывае энергазберажэнне ў захаванні экалогіі Зямлі. Вучні 10-11 класаў прынялі ўдзел у гульні “Эканомце разам з намі”.  Ім была прадстаўлена магчымасць праверыць свае веды па тэме: «энергазберажэння”. Дзеці   аналізавалі і адказвалі на глабальныя пытанні, такія як: змяненне клімату,  забруджванне атмасферы і д. р. Мерапрыемства атрымалася вельмі напоўненым і цікавым, як для вучняў так і для педагогаў.

     З вялікім задавальненнем вучні 1-4 класаў  прынялі ўдзел у конкурсе малюнкаў  "Энергазберажэнне вачыма дзяцей". Навучэнцы сумесна з класнымі кіраўнікамі паставіліся да конкурсу з творчага і крэатыўнага боку, і малюнкі  атрымаліся досыць інфарматыўнымі і маляўнічымі.

         Вучням 5-6 класаў прапанавалі праглядзець і абмеркаваць фільм “Эканомія і беражлівасць”. Дзеці даведаліся, якія бываюць электрастанцыі і як электрычнасць дастаўляецца ў нашы дамы. У ходзе  гутаркі высветлілі, як самі яны і іх бацькі ставяцца да эканоміі энергіі дома, у школе і на працы, ці з'яўляюцца яны ашчаднымі, эканомнымі. З цікавасцю даведаліся, што такое аднаўляльныя крыніцы энергіі. Пагаварылі пра тое, як важна захаваць навакольнае асяроддзе, прыродныя рэсурсы нашай краіны для будучых пакаленняў.

         У ходзе віктарыны “Парады па энергазберажэнню” вучні 7-8 класаў прапаноўвалі розныя спосабы скарачэння выдаткаў энергіі: выключаць электрапрыборы з сеткі, скараціць час працы за камп’ютарам, разаграваць ежу на пліце, а не ў мікрахвалевай печы, выкарыстоўваць звычайны чайнік замест электрычнага, замяніць лямпы напальвання на энергазберагальныя, зачыняць водаправодны кран, каб з яго не капала вада, выключаць ваду, калі чысціш зубы, пісаць на абодвух баках папяровага ліста, купляць айчынныя прадукты, ўжываць у ежу больш свежай гародніны і садавіны, так вытворчасць, дастаўку і падрыхтоўка ежы патрабуецца выдаткаваць значна больш энергіі.