Першы ўрок

01.09.2021

   Першы ўрок ва ўстанове прайшоў пад назваю “Адзінства беларускага народа – аснова незалежнай краіны”, мэтай якога было раскрыццё паняцця “адзінства” праз такія паняцці, як Радзіма, сяброўства, прывіццё павагі да прыроднай і гісторыка-культурнай спадчыны, фарміраванне гатоўнасці і адказнасці дзейнічаць на карысць сваёй Айчыны.

  Урокі прайшлі ў формах квэст-круіза, завочнага падарожжа, віктарыны, адкрытага дыялога, гульні і інш.

   Вучні першага класа атрымалі падарунковае выданне ад Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь “Беларусь – мая Радзіма”.