Лінейка, прысвечаная закрыццю Тыдня народнага адзінства

18.09.2021

Ва ўстанове адукацыі прайшоў Тыдзень народнага адзінства. Усе мерапрыемствы былі накіраваны на пашырэнне ведаў вучняў аб новым дзяржаўным свяце, раскрывалі значэнне і ролю свята як знака адзінства народа Беларусі; спрыялі выхаванню ў вучняў пачуцця патрыятызму; развіццю светапоглядных перакананняў навучэнцаў на аснове асэнсавання імі гістарычных падзей, умення прасочваць сувязь гісторыі і сучаснасці; разуменню навучэнцамі свайго статусу як грамадзяніна Рэспублікі Беларусь; развіццю ў вучняў умення аналізаваць інфармацыю, прадстаўленую ў розных крыніцах. Напрыканцы тыдня была праведзена лінейка, на якой былі падведзены вынікі, узнагароджаны актыўныя ўдзельнікі.