Дзень настаўніка

30.09.2022

Дзень настаўніка – адно з самых вядомых, любімых прафесійных святаў. Традыцыйнымі для гэтага дня з'яўляюцца мора кветак, віншаванні педагогаў з добрымі пажаданнямі, абяцанні з боку вучняў радаваць сваімі поспехамі. У школе быў аб'яўлены дзень самакіравання, дзеці асабіста змаглі адчуць на сабе адказнасць настаўніцкай працы, але справіліся яны з гэтай задачай вельмі добра. Кульмінацыяй святкавання была святочная праграма да Дня настаўніка, у якой прынялі ўдзел вучні 1-11 класаў. Гучалі песні, вершы, гумарэскі, паказаны цікавыя танцавальныя кампазіцыі і праведзены конкурсы для настаўнікаў і вучняў.

Па задаволеных поглядах няцяжка было здагадацца, што святочная праграма ўсім спадабалася.