Адзіная інфармацыйная гадзіна ў форме адкрытага ўрока па тэме " Што такое Століншчына?»

07.10.2022

7 кастрычніка ў нашай школе для вучняў X-XI класаў прайшла адзіная інфармацыйная гадзіна ў форме адкрытага ўрока па тэме "Што такое Століншчына?». На мерапрыемства быў запрошаны старшыня Лядзецкага сельвыканкама Скрабец Аркадзь Аркадзьевіч.

На першым этапе ўрока вучні паглядзелі відэаролік " Гарады Беларусі. Столін». Другім этапам урока было выступленне Аркадзя Аркадзьевіча, з якім вучні абмеркавалі факты сацыяльна-эканамічнага развіцця в. М. Арлы і в. В. Арлы.

На трэцім этапе ўрока навучэнцы слухалі выступленне Рыгора Васільевіча Пратасавіцкага, члена Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, старшыні Столінскага раённага выканаўчага камітэта. У прамове старшыні прагучаў зварот да моладзі, пра тое, што трэба ганарыцца сваёй малой радзімай, сваёй краінай, сваёй гісторыяй і свята шанаваць памяць пра нашых продкаў.

У канцы ўрока вучні падвялі вынік: яны лічаць, што кожны чалавек павінен любіць і берагчы сваю малую радзіму.