Тыдзень мастацтва (айчынная і сусветная мастацкая культура)

29.10.2022

З 24.10.2022 па 28.10.2022  у ДУА «Арлоўская сярэдняя школа» праходзіў Тыдзень мастацтва (айчынная і сусветная мастацкая культура). Прадметны тыдзень з’яўляецца адной з самых эфектыўных форм работы настаўніка, якая дазваляе значна павысіць цікавасць вучняў да вучэбнага прадмета. Тыдзень мастацтва ўяўляў сабою дакладна распрацаваны план мерапрыемстваў. У іх прымалі ўдзел вучні 5- 9 класаў. Асабліва цікава і захапляюча прайшлі такія мерапрыемствы, як віктарына «Па слядах старажытных цывілізацый» і музыкальная праграма «Уплыў музыкі на жыццё чалавека». Акрамя гэтага, усе вучні і настаўнікі школы маглі паглядзець на прыгожую выставу малюнкаў, якая была прысвечана конкурсу «Чароўны свет мастацтва».

Віртуальная экскурсія ў Эрмітаж

Конкурс малюнкаў "Чароўны свет мастацтва"

Віктарына "Па слядах старажытных цывілізацый"

Музыкальная праграма "Уплыў музыкі на жыццё чалавека"

Напісанне эсэ "Мастацтва ў маім жыцці"