26 студзеня 2023 года прайшоў адзіны дзень інфармавання па тэме “Гонар за Беларусь. Навука і інавацыі – сучаснасць і будучыня нашай эканомікі”

26.01.2023

26 студзеня 2023 года прайшоў адзіны дзень інфармавання па тэме “Гонар за Беларусь. Навука і інавацыі – сучаснасць і будучыня нашай эканомікі” (дасягненні ў навукова-тэхнічнай дзейнасці, інавацыйным і тэхналагічным развіцці).

     Беларусь уваходзіць у лік дзяржаў з высокім узроўнем навукова-тэхнічнага развіцця.  За гады незалежнасці навуковы патэнцыял краіны не толькі захаваны, але і прымножаны. Гэта пацвярджаецца высокімі пазіцыямі ў міжнародным рэйтынгу.

         Асноўнымі пытаннямі для абмеркавання сталі: вехі развіцця беларускай навукі, айчынныя навукоўцы з сусветным імем, сучасныя напрамкі навукова-тэхнічнага прагрэсу ў Рэспубліцы, навейшыя інавацыі ва ўсіх сферах навуковай дзейнасці, рэалізацыя інтэлектуальнага патэнцыялу сучаснай моладзі.

Навука і інавацыі нашай краіны не могуць развівацца без удзелу моладзі. Моладзь Беларусі – магчымасці для самарэалізацыі. У нашай краіне створаны ўсе ўмовы для навучання развіцця таленавітай моладзі.

Вучні актыўна ўдзельнічалі ў абмеркаванні тэмы, уносілі свае прапановы, разглядалі магчымасці нашай установе адукацыі, якія можна выкарыстоўваць для таго, каб стаць у будучыні актыўным грамадзянінам Радзімы.