Сустрэча з выратавальнікамі

11.10.2023

Вялікае ўражанне пакінула сустрэча дзяцей з выратавальнікамі. Многа цікавага расказалі і паказалі па аснашчэнню спецмашыны работнікі выратавальнай службы. пазнаёмілі дзяцей з асаблівасцямі працы выратавальнікаў, яе спецыфікай, адказнасцю, якім патрэбна быць і дзе вучыцца, каб атрымаць  такую спецыяльнасць. Пашанцавала дзецям пасядзець за рулём пажарнай машыны, разгледзець выратавальнікаў у сваёй рабочай вопратцы. Спецыялісты пажарнай службы правялі з дзецьмі   віктарыну.  Дзеці паравільна адказвалі на пытанні: “Як выклікаць выратавальнікаў?”,” Ці можна забаўляцца з выклікам службаў бяспекі па тэлефоне?”, “Што можа паслужыць узнікненню пажара ў доме”і іншыя. Сустрэча прайшла з карысцю. Шмат цікавага пачулі і ўбачылі  вучні Арлоўскай СШ.