14 кастрычніка стартаваў Тыдзень бацькоўскай любові

14.10.2023

14 кастрычніка стартаваў Тыдзень бацькоўскай любові, прымеркаваны да святкавання Дня маці і Дня бацькі. У нашай установе прайшло свята, прысвечанае Дню маці, а таксама свята Пакрова. Святочная праграма для дарагіх людзей - любімых матуль змясціла ў сябе конкурсы, гульні, песні і танцы. Кранальным момантам стала ўручэнне  віншавальных падарункаў, зробленых дзецьмі, у якія яны ўклалі ўсё сваю любоў.

У наступныя дні тыдня бацькоўскай любові ва ўстанове пройдуць святочныя мерапрыемствы, прысвечаныя сям'і, мацярынству і бацькоўству, дабрачынныя акцыі для дзяцей. Так, з мэтай фарміравання ўяўлення пра сям'ю і сямейных каштоўнасцях як аснове грамадства, выхавання пачуцця любові і павагі да бацькоў 18 кастрычніка 2023 года будзе праведзены адзіны ўрок "Цяпло бацькоўскай душы".