Тыдзень роднай мовы

25.02.2024

З 19 па 24 лютага ў Арлоўскай СШ прайшоў Тыдзень роднай мовы. Праведзеныя мерапрыемствы садзейнічалі папулярызацыі беларускай мовы, павышэнню цікавасці навучэнцаў  да творчасці беларускіх паэтаў і пісьменнікаў, развіццю творчых здольнасцей школьнікаў.

Тыдзень беларускай мовы і літаратуры спрыяў выхаванню ў вучняў нацыянальнай свядомасці, патрыятызму і любові да Радзімы, захаванню мовы як культурнай спадчыны беларускага народа.

Школьнікі зноў убачылі і адчулі, наколькі багатая прыгожая,     мілагучная і самабытная беларуская мова.

  Дзеці з вялікім захапленнем прымалі ўдзел у мерапрыемствах Тыдня.