Адзіны ўрок "Сёстры Хатыні"

22.03.2024

З мэтай паглыблення ведаў вучняў аб гістарычным мінулым беларускага народа, трагічных падзеях у Хатыні, фактах генацыду беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны, фарміравання адмоўнага стаўлення да гвалту сёння, 22 сакавіка 2024 года, для вучняў 1-11 класаў быў праведзены адзіны ўрок, прысвечаны гадавіне трагедыі ў в. Хатынь. Падчас урока дзеці здзейснілі віртуальнае падарожжа па мемарыяльным комплексе «Хатынь". Дзякуючы відэароліку інфармацыйнага агенцтва "Мінск3 навіны» «Захоўваючы тое, што засталося", пабывалі ў новым музеі мемарыяльнага комплексу. На ўроку была таксама нададзена ўвага вёсцы Варані Столінскага раёна, якая была спалены падчас вайны. У час мерапрыемства дзеці расказалі, чаму яны лічаць важным памятаць пра падзеі якія адбыліся ў Хатыні і ў іншых вёсках.

Падводзячы вынік урока, зрабілі выснову, што абавязак кожнага з нас – беражліва захоўваць памяць аб тых страшных падзеях, каб яны не паўтарыліся.