Адзіны ўрок, прысвечаны Міжнароднаму дню палёту чалавека ў космас

12.04.2024

12 красавіка 2024 года ў нашай установе прайшоў адзіны ўрок, прысвечаны Міжнароднаму дню палёту чалавека ў космас. Абмяркоўваючы ўклад Беларусі ў сусветную касмічную гісторыю, навучэнцы ўспаміналі імёны сваіх землякоў – заваёўнікаў космасу. Упершыню ў гісторыі суверэннай Беларусі грамадзянка нашай краіны здзейсніла палёт у космас. Марына Васілеўская, якая вярнулася нядаўна з арбіты, стала сапраўдным героем і прыкладам для пераймання для мільёнаў юных беларусаў.          Асабісты прыклад простай беларускай дзяўчыны, якая паказала адвагу і сілу духу, магчыма, верне савецкі трэнд на дзіцячую мару «стаць касманаўтам» і ўбачыць зямныя прасторы з арбіты. Але за жаданнем стаць бліжэй да зорак павінны стаяць ўчынкі: цяга да ведаў, здаровага ладу жыцця і загартоўка характару. За апошнія гады Беларусь зрабіла значны прарыў у засваенні космасу. Наша краіна паспяхова запускае свае спадарожнікі, рыхтуе касманаўтаў і ўдзельнічае ў міжародных праектах. 

Вучні пачатковай школы даведаліся аб пачатку касмічнай эры, аб палёце Юрыя Гагарына ў космас і для чаго патрэбны спадарожнікі, аб тым, якімі якасцямі павінен валодаць касманаўт. Вучні 6-8 класаў гаварылі пра першых заваёўнікаў космасу і першую жанчыну-касманаўта, якая адправілася з касмадрома Байканур на Міжнародную касмічную станцыю ў складзе асноўнага экіпажа 21-й экспедыцыі. Вучні 9-10 класаў абмеркавалі ўклад Беларусі ў сусветную касмічную гісторыю, выкарыстанне "касмічнай" інфармацыі, разважалі аб перспектывах беларускай касманаўтыкі.

Цікава і змясцоўна прайшоў адзіны ўрок. Рабяты з захапленнем і пачуццём гонару праглядзелі фрагмент відэа з космасу, а таксама момант ўзнагароды нашай беларускай касманаўткі. Затым адказвалі на пытанні віктарыны.