Вучні нашай школы 16.09.2023 паўдзельнічалі ў гістарычным экскурсе “Беларусь - краіна адзінства”

16.09.2023
Вучні нашай школы 16.09.2023 паўдзельнічалі ў гістарычным экскурсе “Беларусь - краіна адзінства” Падчас сустрэчы ўдзельнікі ўзгадалі гісторыю свята. Прыйшлі да высновы, што адзінства народа – ключавы фактар захавання і ўмацавання суверэнітэту і незалежнасці краіны”. Цікава і пазнавальна прайшла гульня “Мая Беларусь”, падчас якога навучэнцы вывучалі прыродную і гісторыка-культурную спадчыну беларускага народа. Вывучаючы першую старонку, хлопчыкі і дзяўчынкі здзейснілі віртуальнае падарожжа па Беларусі, наведваючы буйныя гарады і славутасці краіны. Чытаючы старонку “Праца на радасць сабе і людзям”, дзеці разважалі над пытаннем, якія карысныя справы для навакольных могуць зрабіць школьнікі, распавядалі пра працу сваіх родных і знаёмых.